Чыноўнікі прапануюць палепшыць імідж краіны праз сацсеткі

Дзяржаўным структурам варта засвойваць «сацыяльныя інтэрнэт-сеткі» і блогі, лічаць чыноўнікі. Інакш імідж краіны выправіць не атрымаецца.


Беларусь ужо часткова прадстаўленая ў сацыяльных сетках. Пакуль, праўда, у неафіцыйным фармаце

На кольным стале «Імідж Беларусі ў Інтэрнэце» вядучы спэцыяліст Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры адміністрацыі прэзыдэнта Аляксей Васількоў сказаў, што дзяржаве варта рэклямавацца ў сацыяльных сетках:

«Для прасоўваньня іміджу Беларусі за мяжой трэба актыўна прасоўваць нацыяльнальныя інтрэнэт-рэсурсы ў сацыяльных сетках», - перадае словы Васількова Інтэрфакс-Захад.

Неабходнасьць выкарыстаньня сацыяльных сетак чыноўнік патлумачыў тым, што «ўжо вырасла цэлае пакаленьне, якое атрымлівае інфармацыю не з пошукавікоў, а праз сацыяльныя інтэрнэт-сеткі», - перадае БелаПАН.

Таксама не перашкодзіць дзяржаве завесьці некалькі блогаў. Па словах намесьніка кіраўніка ўпраўленьня электронных СМІ міністэрства інфармацыі Беларусі Юрыя Царыка «прысутнасьць дзяржаўных структур у Інтэрнэце, у тым ліку і ў блогах, трэба разьвіваць».

Таксама беларускія чыноўнікі прапануюць павялічыць колькасьць інфарматыўных сайтаў аб Беларусі на замежных мовах. Як перадае БелТА, у МЗС зразумелі, што «калі матэрыял ня створаны на ангельскай, французскай, нямецкай мове, то для замежнага сэгмэнту Інтэрнэту яго проста ня існуе». Аб гэтым гаварыў на кольным стале прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0781 seconds.